БЕЛ Ł РУС

Качанава: У студзені ў Савет Рэспублікі прыйшло амаль столькі ж зваротаў, колькі за ўвесь мінулы год

8.02.2020 / 14:11

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падзялілася з БЕЛТА статыстыкай зваротаў.

«У студзені 2020 года ў Савет Рэспублікі паступіла 406 зваротаў: 292 пісьмовых і 114 вусных. Для параўнання: за студзень 2019 года паступіла 35 зваротаў, а за ўвесь 2019-ы — 437», — паведаміла Наталля Качанава.

Найбольшая колькасць зваротаў за студзень — ад жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, найменшая — ад жыхароў Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Наталля Качанава ўдакладніла, што людзі прыходзяць на прыёмы ў асноўным з праблемамі, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага фонду, землеўпарадкавання і землекарыстання, працаўладкавання, судовых спрэчак. Часта падымаюцца пытанні, звязаныя з працай сістэм аховы здароўя і адукацыі, экалогіяй і абаронай навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула