БЕЛ Ł РУС

Украінцы ў красавіку запускаюць рачны турыстычны маршрут з Кіева ў Мазыр

9.02.2020 / 11:22

Nashaniva.com

Украінцы запускаюць рачны турыстычны маршрут у Беларусь. Праект стартуе ў красавіку сёлета. Судна будзе курсіраваць паміж Кіевам і Мазыром. Арганізацыйную працу праводзіць Міністэрства інфраструктуры Украіны, якое праводзіла перамовы з Мінтрансам Беларусі, інфармуе УНІАН.

Судна, якое будзе курсіраваць па маршруце, носіць назву «Рассвет» («Світанне»). Яно належыць дзяржаўнаму прадпрыемству.

Таксама беларусы і ўкраінцы абмяркоўвалі развіццё міжнародных транспартных калідораў Чорнае мора — Балтыйскае мора. У прыватнасці, ёсць ініцыятыва аднаўлення міжнароднага воднага шляху Е-40 па маршруце Днепр — Прыпяць — Вісла. Яго працягласць складае больш за 2000 кіламетраў. Праўда, амбіцыйныя планы міністэрстваў некалькіх краін непакояць эколагаў, якія лічаць, што эканамічная выгада непараўнальная з экалагічным уронам праекта. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула