БЕЛ Ł РУС

У Маскве затрымалі беларусаў, якія скралі будматэрыялы з катэджа на Рублёўцы

9.02.2020 / 11:41

Nashaniva.com

Беларусам, якія абакралі катэдж, які будуецца ў элітным пасёлку Барвіха непадалёк ад Рублёва-Успенскай шашы ў Маскве, пагражае па 10 гадоў турмы. Яны выкралі з аб'екта будматэрыялы на суму каля $4700.

Аб прапажы заявіў у дзяжурную частку гаспадар дома. Мужчына ацаніў шкоду ў 300 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна $4700), паведамляе «Адзінцова-інфа». Пазней паліцыянты вылічылі і затрымалі дваіх жыхароў Рэспублікі Беларусь ва ўзросце 39 і 45 гадоў.

Крымінальны дуэт узялі пад варту. Заведзена крымінальная справа па артыкуле 158 КК РФ («Крадзеж»), якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула