БЕЛ Ł РУС

Беларусь упершыню наведае кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Швейцарыі

10.02.2020 / 17:27

Nashaniva.com

Кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіс здзейсніць візіт у Беларусь 12-13 лютага, паведамляе Інтэрфакс.

«Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню», — падкрэслілі ў МЗС.

У рамках візіту запланаваны перамовы Касіса з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула