БЕЛ Ł РУС

Турцыя сцвярджае, што забіла больш за 100 сірыйскіх салдат у адказ на гібель сваіх вайскоўцаў

10.02.2020 / 22:7

Nashaniva.com

Турэцкія войскі ў адказ на гібель некалькіх вайскоўцаў абстралялі аб'екты ўрадавых войскаў Сірыі, паведамляе агенцтва Anadolu.

Стралялі па 115 цэлях, у выніку чаго быў «нейтралізаваны» 101 сірыйскі вайсковец. Акрамя таго, турэцкія ваенныя знішчылі тры сірыйскія танкі і збілі верталёт, сцвярджаюць у Анкары.

Днём у Турцыі заявілі, што сірыйскія ўрадавыя войскі абстралялі назіральны пункт у правінцыі Ідліб, у выніку чаго загінулі пяць вайскоўцаў і яшчэ столькі ж атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула