БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — кіраўнікам дзяржСМІ: Нас чакаюць яшчэ больш складаныя рэчы

11.02.2020 / 11:36

Nashaniva.com

Беларускае медыяполе сутыкнецца з нарастаннем пагроз у найбліжэйшай будучыні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі галоўных дзяржаўных СМІ, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка заўважыў, што сёння прэса — гэта не толькі сродак данясення інфармацыі, але і паўнавартасная зброя, прычым масавага паражэння.

«Падтасаваныя факты, фэйкі, дыпфэйкі, так званая постпраўда, калі аўдыторыяй умела маніпулююць, наўмысна адводзячы ад сапраўды важных праблем, — гэтая і іншая інфармацыйная атрута падобна хімічнай зброі. Будзе яшчэ і не тое. Нас чакаюць яшчэ больш складаныя рэчы, якія проста будзе цяжка аспрэчваць. Прынамсі, у кароткім прамежку часу, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. — Гэтая няпраўда, хлусня выкошвае цэлыя пласты ўспрымальнага насельніцтва, робячы іх безабароннымі перад сваім разбуральным уздзеяннем. Таму інфармацыйнае проціборства цяпер адыгрывае асаблівую ролю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула