БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых ад каранавіруса перавысіла 1110 чалавек

12.02.2020 / 06:13

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр каранавіруса COVID-19 (яму далі такую назву) дасягнула 1113 чалавек, паведамляе дзяржкамітэт па пытаннях аховы здароўя Кітая.

Агульную колькасць заражаных улады краіны ацэньваюць у 44653 чалавек, з іх 4740 вылечыліся і выпісаныя з бальніцы. Акрамя таго, 8204 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 185 тысяч, што блізка кантактавалі з хворымі, знаходзяцца пад наглядам.

На мацерыковым Кітаі за суткі выяўлена 2015 хворых — гэта самы нізкі паказчык з 30 студзеня, адзначае Reuters. Большасць загінулых — больш за 1 тысячу чалавек — у правінцыі Хубэй, у якой пачалася эпідэмія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула