БЕЛ Ł РУС

Макей: Інцыдэнт з пастаўкай у Беларусь расійскай бруднай нафты не вычарпаны

15.02.2020 / 17:47

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў няпростым працэс перамоваў аб кампенсацыі пасля інцыдэнту з расійскай няякаснай нафтай, пішуць «Известия».

Фота Надзеі Бужан

Кіраўнік МЗС сказаў, што перамовы па гэтым пытанні працягваюцца, але ідуць з вялікай цяжкасцю. Што тычыцца кампенсацыі, то яе няма.

— На жаль, пакуль што інцыдэнт не вычарпаны, — адзначыў міністр.

Аднак беларускі бок спадзяецца на больш хуткае паспяховае завяршэнне гэтай гісторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула