БЕЛ Ł РУС

23-гадовая масквічка загінула падчас конкурсу па паяданні пірожных

16.02.2020 / 11:37

Nashaniva.com

Спаборніцтвы па паяданні праходзілі 15 лютага ў бары Killfish у самым цэнтры Масквы. Умовы былі простымі — перамагаў той, хто змог бы з'есці больш за ўсіх пірожных, паведамляе тэлеграм-канал BAZA.

Узяць удзел у спаборніцтвах вырашыла і 23-гадовая дзяўчына, якая праводзіла суботні вечар у гэтым бары са сваімі сябрамі.

Дзяўчына адразу вырвалася ў лідары. Фінальны свісток быў ужо блізкі, і, каб не аддаваць перамогу, дзяўчына схапіла адразу некалькі пірожных і разам запіхнула іх сабе ў рот.

Яна перамагла, але не змагла пражаваць ўсё. Выпадкова ўдыхнула — і памерла. Ніхто з прысутных не змог аказаць ёй дапамогу, а дактары толькі канстатавалі гэтую вельмі дурную смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула