БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Брэста 23-гадовы на BMW урэзаўся ў дарожную агароджу і знёс 4 знакі

16.02.2020 / 15:20

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ў Брэсце каля 10-й раніцы, паведамляе «Брэсцкая газета».

23-гадовы хлопец за рулём BMW ехаў па праспекце Машэрава па кірунку ад вуліцы Леніна да вуліцы Зубачова. Пры перастройванні ў крайнюю левую паласу кіроўца ўрэзаўся ў дарожную агароджу, пашкодзіўшы 11 пралётаў і 4 дарожныя знакі.

У выніку аварыі аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўца не пацярпеў: ён быў прышпілены рамянём бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула