БЕЛ Ł РУС

Ужо пяць чалавек падалі заяўку ў праймерыз: прычым мужчыны перамагаюць жанчын з мінімальным лікам

16.02.2020 / 15:42

Nashaniva.com

Фота Волі Афіцэравай

Сёння экс-дэпутат Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у праймерыз па выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі. Пра гэта TUT.BY паведаміў каардынатар кампаніі Ігар Барысаў.

Канапацкая стала пятым афіцыйным кандыдатам на «адзінага». Да яе заяўкі падалі сустаршыні БХД Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў.

Заявілі пра жаданне ўдзельнічаць у праймерыз Аляксей Янукевіч і прадпрымальнік з Фаніпаля Уладзімір Усеня. 

Прыём заявак на ўдзел у праймерыз заканчваецца сёння ўвечары. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка. Вызначацца з кандыдатурай адзінага да канца вясны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула