БЕЛ Ł РУС

«Белнафтахім» працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты

18.02.2020 / 19:57

Nashaniva.com

«Белнафтахім» працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты, паведамляе БелТА.

«Працягваюцца перамовы з польскім бокам па арганізацыі рэверсных паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» з тэрыторыі Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі», — сказалі ў прэс-службе канцэрна.

Як раней заяўляў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту ў 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію. Аднак, паводле яго слоў, у польскага боку няма тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме — «да сябе і ад сябе», таму рэверсная дастаўка магчымая толькі з перапынкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула