БЕЛ Ł РУС

У ЗША арыштавалі расійскага шпіёна-мексіканца

19.02.2020 / 08:39

Nashaniva.com

У аўторак грамадзяніну Мексікі, арыштаванаму ў Маямі, былі прад'яўленыя абвінавачванні ў тым, што ён дзейнічаў у якасці «незарэгістраванага замежнага агента» па заданні расійскай разведкі, піша Радыё Свабода.

Паводле абвінаваўчага заключэння, 35-гадовы Хектар Кабрэра Фуэнтес, быў завербаваны супрацоўнікам расійскай разведкі ў 2019 годзе. Ён быў арыштаваны ў аэрапорце перад пасадкай у самалёт, які рухаўся ў Мехіка. У ЗША ён прыехаў на мінулым тыдні па турыстычнай візе з мэтай назірання за паведамляльнікам, які даваў ФБР звесткі пра расійскую разведвальную дзейнасць у Паўднёвай Фларыдзе. Пры аглядзе яго смартфона была выяўленая перапіска з расійскім куратарам і фатаграфіі аўтамабіля аб'екта яго назірання.

Падчас першага з'яўлення ў судзе Кабрэра Фуэентес заявіў, што займаецца даследчай дзейнасцю ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула