БЕЛ Ł РУС

У сінгл-міксце на чэмпіянаце свету па біятлоне беларусы фінішавалі 15-мі з 30 каманд

20.02.2020 / 18:56

Nashaniva.com

Беларускія біятланісты Ганна Сола і Мікіта Лабастаў занялі 15-е месца ў адзіночнай змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету ў Антхольцы (Італія).

Пераможцы гонкі — нарвежцы Ёханэс Бё і Мартэ Олсбю-Ройселан, пара пераадолела дыстанцыю за 34 хвіліны 19,9 секунды (0+6). Другое месца дасталася камандзе з Германіі (Эрык Лесер і Францыска Пройс) — адставанне ад пераможцаў 17,6 секунды (0+5). Замкнулі тройку лідараў французскія біятланісты Эмільен Жакелен і Анаіс Бескон, якія адсталі ад нарвежцаў на 29,8 сек. (0 + 4).

Congratulations to the top 3 teams in the #antholz2020 single mixed relay, where @NSSF_Biathlon won , @skiverband and @FedFranceSki ! You can rewatch the competition on https://t.co/MSJYx30KUx pic.twitter.com/ZbUDF25ibs

— IBU World Cup (@IBU_WC) February 20, 2020

Беларускі дуэт саступіў лідарам 2 хвіліны 11,6 секунды, выкарыстаўшы ў суме 13 дадатковых патронаў. Усяго на гонку заяўляліся 30 дружын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула