БЕЛ Ł РУС

Дзень Волі ад Акадэміі навук

18.03.2009 / 13:08

ЗП

Мінгарвыканкам прапануе шэсце на Бангалор. У кожным разе, збор дазволены на запланаваным месцы — пляцоўцы ля Акадэміі навук. Дазвол выпісаны намеснікам старшыні гарвыканкаму Міхаілам Ціцянковым.

«Нічога нечаканага не адбылося. Гарадскія ўлады традыцыйна адправілі нас на Бангалор», — кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Дазвол выпісаны намеснікам старшыні гарвыканкаму Міхаілам Ціцянковым.

Адзіным плюсам Янукевіч адзначае тое, што збор дазволены на запланаваным месцы — пляцоўцы ля Акадэміі навук.

Афіцыйную пазіцыю наконт маршруту шэсця заяўнікі агучаць на заўтрашняй прэс‑канферэнцыі а 11:00 ва Ўправе Партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула