БЕЛ Ł РУС

У Мінску моцны вецер сарваў частку прыпынку: адна пенсіянерка атрымала чэрапна-мазгавую траўму

23.02.2020 / 11:04

Nashaniva.com

112.by

22 лютага ў Беларусі гаспадарыў моцны вецер. Прычым парывы пабольшалі да вечара і дасягалі 18 м/с.

У выніку на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Адзінцова ў Мінску адбылося падзенне часткі канструкцыі навесу. У выніку атрымала чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені пенсіянерка, яе шпіталізавлі, паведамляе 112.by.

Зафіксаваныя 5 выпадкаў падзення дрэў у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, Мінскім, Барысаўскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, у выніку якіх пашкоджаны 4 легкавыя аўтамабілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула