БЕЛ Ł РУС

З'явілася беларуская мова для карыстальнікаў Xiaomi Mi Band 4

24.02.2020 / 12:37

Nashaniva.com

Адміністратар суполкі #ДзякуйЗаМову! Уладзіслаў Сабалеўскі звярнуўся да праграміста Станіслава Сілкіна з просьбай перакласці на беларускую мову чацвёртую версію фітнэс-бранзалета Xiaomi Mi Band 4 — і праз некалькі дзён пераклад быў зроблены. 

Пераклад быў зроблены з англійскай мовы з выкарыстаннем тэрміналагічнай базы, StyleGuide і памяці перакладаў Microsoft, а таксама Англійска-беларускага слоўніка, выдадзенага ў 2013 годзе пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Т. М. Сушы.

Спампаваць ПЗ можна па спасылцы. Карыстайцеся на здароўе! 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула