БЕЛ Ł РУС

У Курасоўшчыне БМВ збіў 24-гадовую п'яную дзяўчыну, што пераходзіла дарогу на чырвонае

25.02.2020 / 06:11

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам у панядзелак на вул. Казінца. Кіроўца на БМВ ехала ў бок плошчы Казінца і ў раёне прыпынку «Белая дача» здзейсніла наезд на 24-гадовую дзяўчыну, што пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, са слоў відавочцаў, на чырвоны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ пешаход атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.

Устаноўлена, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула