БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы памерла двухмесячная дзяўчынка

25.02.2020 / 10:14

Nashaniva.com

Лунінецкі раённы аддзел СК праводзіць праверку па факце смерці двухмесячнай дзяўчынкі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасце ў сям'і адбылося 23 лютага. Увечары бацькі выявілі, што дзяўчынка ў ложку не падае прыкмет жыцця. Медыкі канстатавалі смерць дзіцяці. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Вядома, што сям'я на добрым рахунку, памерлая была трэцім дзіцем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула