Лукашэнка прызначыў першых намеснікаў у КДБ і МУС
Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі і Міністэрстве ўнутраных спраў, піша БелТА.
Сяргей Церабаў, які займаў пасаду начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Замест яго ўпраўленне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў, перад гэтым начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.
Генадзь Казакевіч прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі. Да гэтага ён кіраваў галоўным упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.