БЕЛ Ł РУС

У Малым Сітне з-за задымлення ў школе эвакуіравалі 47 чалавек

26.02.2020 / 08:24

Nashaniva.com

У Малым Сітне (Полацкі раён) з дзіцячага сада-базавай школы эвакуіравалі 47 чалавек з-за задымлення, піша прэс-служба АУ МНС Віцебшчыны.

Паведамленне пра здарэнне паступіла 25 лютага ў 11.57. Задымленне было зафіксавана на другім паверсе двухпавярховага цаглянага будынка дзіцячага сада-базавай школы. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя эвакуіравала 47 чалавек, у тым ліку 30 дзяцей.

Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула