БЕЛ Ł РУС

Пракурор прапануе расстраляць аднаго з забойцаў пенсіянераў пад Слуцкам

26.02.2020 / 12:21

Nashaniva.com

Віктар Скрундзік, фота Сяргея Балая

Пракурор запатрабаваў пакараць расстрэлам аднаго з фігурантаў справы аб забойстве двух пенсіянераў пад Слуцкам, якіх спалілі жыўцом, і замаху на жыцьцё трэцяй пенсіянеркі, паведамляе Tut.by.

Вадзім Лолуа ў спрэчках падкрэсліў, што абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага апʼянення і жаданне атрымаць грошы на выпіўку было адзіным матывам нападаў.

Ён папрасіў асудзіць Віктара Скрундзіка да выключнай меры пакарання — расстрэлу, Віталя Мецежа — да 22 гадоў калоніі, Валянціна Бушніна — да 18 гадоў.

«Віця сказаў, што на ім восем трупаў». Траім жыхарам Случчыны пагражае расстрэл

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула