БЕЛ Ł РУС

Кітайскія ўлады будуць плаціць $1400 грамадзянам, якія загадзя паведамяць пра свае сімптомы каранавіруса

27.02.2020 / 20:48

Nashaniva.com

Улады кітайскага горада Цяньцзянь у правінцыі Хубэй, якая з'яўляецца цэнтрам эпідэміі, заплацяць жыхарам да 10 000 юаняў ($1425), калі яны загадзя паведамяць пра сімптомы захворвання COVID-19, паведамляе Reuters.

Жыхары горада будуць мець права на поўную аплату, калі будзе пацверджана наяўнасць каранавіруса.

Тыя, хто добраахвотна пройдуць абследаванне, але не атрымаюць пацвярджэння дыягназу, атрымаюць па 1000 юаняў. А пацыентам з падазрэннем на каранавірус заплацяць 2000 юаняў.

У мястэчку Цяньцзянь з насельніцтвам каля мільёна чалавек за 150 км ад Уханя на сёння зарэгістравалі 197 выпадкаў захворвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула