БЕЛ Ł РУС

У Сірыі загінулі 33 турэцкія вайскоўцы. Турцыя адкрыла агонь у адказ

28.02.2020 / 07:35

Nashaniva.com

У выніку авіяўдару ў сірыйскай правінцыі Ідліб загінулі па меншай меры 33 вайскоўцы Турцыі, піша bbc.com.

Улады Сірыі сітуацыю не каментуюць.

У адказ на ўдар у Ідлібе турэцкія войскі — як авіяцыя, так і наземныя сілы — адкрылі агонь «па ўсіх вядомых» цэлях сірыйскага рэжыму.

Пасля таго як стала вядома пра ваенныя страты ў Сірыі, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правёў экстранную нараду па пытаннях бяспекі. Яна працягвалася каля шасці гадзін.

Ідліб — адзіны рэгіён Сірыі, які застаецца пад кантролем апазіцыі; там знаходзяцца каля 3,5 млн бежанцаў з іншых рэгіёнаў Сірыі, якія не хочуць жыць пад уладай рэжыму ў Дамаску.

Анкара аказвае ваенную падтрымку сірыйскай апазіцыі, у той час як Расія актыўна падтрымлівае ўрадавыя сілы. У Сірыі размешчаны расійскі ваенны кантынгент, самалёты ВКС Расіі здзяйсняюць баявыя вылеты, дапамагаючы сірыйскай авіяцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула