БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Пенсійная сістэма ў сённяшнім выглядзе сябе зжыла

28.02.2020 / 12:21

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

«Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, сябе зжыла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду ці нехта з вас) усё роўна прыйдзецца гэтым займацца. Калі мы працягнем працаваць у такім жа складзе, мы ў гэтым жа годзе, да канца года, пачнём гэтую працу», — сказаў Лукашэнка.

«Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў, што пайду на пенсію: буду больш працаваць, лепш зарабляць — на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна», — дадаў кіраўнік краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула