Папа Рымскі прыхварэў пасля сустрэчы з прыхаджанамі ў рэспіраторных масках
Папа Рымскі Францішак прапусціў запланаваную імшу для пачатку Вялікага посту з-за хваробы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Ватыкана Матэа Бруні, паведамляе The Telegraph.
Некалькі дзён таму пантыфік цесна кантактаваў са шматтысячным натоўпам вернікаў у італьянскім горадзе Бары. Сярод прыхаджан было шмат людзей у рэспіраторных масках.
«Сёння раніцай пантыфік не адправiўся ў базіліку Святога Іаана Латэранскага для імшы з рымскім духавенствам. З-за лёгкага захворвання ён палічыў за лепшае застацца ля Сант-Марта. Іншыя абавязкі выконваюцца рэгулярна», — заявілі ў Ватыкане.
Пры гэтым там адмовіліся адказваць на пытанне, ці праходзіў Папа Рымскі тэст на каранавірус.