БЕЛ Ł РУС

Турцыя заяўляе, што знішчыла ў Ідлібе «Бук», «Панцыр», 23 танкі і пяць верталётаў

28.02.2020 / 13:17

Nashaniva.com

Anadolu

Турэцкая армія ў выніку масіраванага ўдару па пазіцыях сірыйскіх вайскоўцаў у Ідлібе знішчыла комплексы «Бук» і «Панцыр», 23 танкі, столькі ж палявых і самаходных гармат, а таксама пяць верталётаў. Пра гэта заявіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар, паведамляе Anadolu.

Паводле яго слоў, удары былі нанесеныя артылерыяй і беспілотнікамі ў адказ на атаку ВПС Сірыі на пазіцыі турэцкіх вайскоўцаў у Ідлібе 27 лютага, пры якой загінулі 33 салдаты і яшчэ 32 атрымалі раненні. Акар адзначыў, што Расія, якая падтрымлівае Дамаск, была праінфармаваная аб дыслакацыі сіл Турцыі ў Ідлібе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула