БЕЛ Ł РУС

Winter Partisan: брытанскія камандас правядуць вучэнні разам з беларускім спецназам

29.02.2020 / 16:08

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал Нехта апублікаваў відэа прызямлення транспартнага самалёта з брытанскімі спецназаўцамі.

Як паведамляў раней Belarus Security Blog, узвод брытанцаў возьме ўдзел у сумеснай антытэрарыстычнай трэніроўцы з беларускімі калегамі для падрыхтоўкі да дзеянняў у лясіста-балоцістай мясцовасці і ва ўмовах нізкіх тэмператур. 

Трэніроўка працягнецца да 14 сакавіка.

Вучэнні маюць назву Winter Partisan.

Мерапрыемства праходзіць у рамках падрыхтоўкі міратворчай роты 103 Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.

Асноўны склад брытанскіх марскіх пяхотнікаў прыбудзе 1 сакавіка, піша тэлеграм-канал Абаронка_by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула