БЕЛ Ł РУС

Брытанскі прэм'ер ажэніцца трэці раз і стане бацькам шостага дзіцяці

1.03.2020 / 10:07

Nashaniva.com

Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан ажэніцца са сваёй сяброўкай Кэры Саймандс, паведамляе The Telegraph.

Джонсан і Саймандс абвясцілі пра заручыны. Акрамя таго, брытанскі прэм'ер хутка стане бацькам: дзіця павінна з'явіцца на свет прыкладна ў пачатку лета.

Як напісала сама Саймандс у сваім закрытым Instagram-акаўнце, заручыны адбыліся яшчэ ў канцы мінулага года.

Да Саймандс Борыс Джонсан быў жанаты ўжо двойчы. Ад другога шлюбу ў яго чацвёра дзяцей: дзве дачкі і два сыны. Акрамя таго, у палітыка ёсць пазашлюбная дачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула