БЕЛ Ł РУС

Лідара паўднёвакарэйскай секты, што заразіла тысячы чалавек, збіраюцца судзіць за забойства

1.03.2020 / 22:52

Nashaniva.com

У нядзелю ўлады Сеула падалі ў пракуратуру пазоў супраць 12 лідараў секты «Храм скініі сведчання Шынь-Чонджу», якія абвінавачваюцца ў забойстве, прычыненні шкоды і парушэнні закона па кантролі за распаўсюджваннем інфекцыйных захворванняў, паведамляе BBC.

Паводле афіцыйных асоб, успышка захворвання каранавірусам у гэтай краіне пачалася з горада Тэгу, дзе паслядоўнікі гэтай секты заразілі адно аднаго падчас здзяйснення абраду, пасля чаго вірус пачаў распаўсюджвацца па краіне.

Гэты пазоў адлюстроўвае абурэнне ў краіне ў дачыненні да гэтай рэлігійнай групы, лідар якой называе сябе месіяй.

Улады агледзелі ўсю паству гэтай секты — 230 тысяч чалавек, — і прыкладна 9 тысяч паведамілі, што адчуваюць сімптомы каранавіруса. 88-гадовы лідар секты Лі Ман Хі таксама здаў аналізы на каранавірус, вынікі якіх пакуль што невядомыя.

Тым часам усе каталіцкія касцёлы ў Паўднёвай Карэі ў нядзелю былі зачыненыя ў якасці меры па прадухіленні распаўсюджвання віруса Covid-19.

Адмененыя таксама многія іншыя грамадскія мерапрыемствы, у прыватнасці канцэрты поп-гурта BTS.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула