БЕЛ Ł РУС

84-гадовага намесніка экс-міністра абароны СССР збіў насмерць каля пад'езда грузавік

2.03.2020 / 14:40

Nashaniva.com

mil.ru

Былога намесніка міністра абароны СССР Уладзіміра Шуралёва збіў у Маскве аўтамабіль, пасля ДТЗ ён памёр, перадае РІА Навіны.

«Уладзімір Міхайлавіч Шуралёў трагічна загінуў пасля ДТЗ, якое адбылося каля яго дома. Быў збіты аўтамабілем», — сказаў кіраўнік апарата Клуба военачальнікаў Мікалай Дзярабін.

Шуралёў займаў пасаду намесніка міністра абароны Савецкага Саюза з 1990 па 1991 год. У 1985—1989 гг. ён быў камандуючы Беларускай вайсковай акругай.

На мінулым тыдні Шуралёў браў удзел у пахаванні міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула