БЕЛ Ł РУС

У Гомельскім раёне невядомы напаў на банк. Але супрацоўніца не аддала грошы

2.03.2020 / 17:20

Nashaniva.com

Фота СК

Следча-аператыўная група працуе на месцы разбойнага нападу на аддзяленне банка ў аграгарадку ў Гомельскім раёне, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Здарэнне адбылося ў 13:40. У будынак банка зайшоў невядомы, які запатрабаваў перадаць яму грошы з касы. У руках у мужчыны быў прадмет, падобны на пісталет. Працаўніца банка адмовілася выканаць яго патрабаванне і націснула на трывожную кнопку. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца здарэння.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (разбой). Злачынцу шукаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула