БЕЛ Ł РУС

Аўтавакзал «Усходні», закрыты ўжо амаль 4 гады, зноў пачне прымаць аўтобусы

2.03.2020 / 17:45

Nashaniva.com

Аўтавакзал «Усходні» ў Мінску, які зачынены з лета 2016 года, зноў пачне прымаць міжгароднія аўтобусы. Пасажыры заўважылі, што днямі на платформах пачалі ўсталёўваць новыя электронныя табло, паведамляе The Village.

Інфармацыю пра адкрыцце аўтавакзала пацвердзілі ў філіяле «Мінскі аўтавакзал», а таксама дадалі, што адкрыццё рыхтуецца на працягу некалькіх дзён; аднак даць аператыўныя каментары прадстаўнікі «Мінскага аўтавакзала», «Мінсктранса» і «Сталічнага транспарту і сувязі» адмовіліся.

Якія менавіта рэйсы будуць спыняцца на «Усходнім», пакуль незразумела. У анлайн-сэрвісах раскладаў «Мінсктранса» і «Белтранском» амаль не сустрэць згадкі гэтага аўтавакзала ў якіх-небудзь рэйсах. Рэдкае выключэнне — аўтобус Гомель-Кёльн, які, мяркуючы па двух раскладах, праходзіць праз аўтавакзал «Усходні» па нядзелях у 12:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула