БЕЛ Ł РУС

Азербайджанская кампанія можа паставіць у 2020 годзе мільён тон нафты 

2.03.2020 / 20:20

Nashaniva.com

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar можа паставіць у Беларусь у 2020 годзе да 1 млн т нафты. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з прэзідэнтам Socar Раўнагам Абдулаевым, перадае БелТА.

«Аб'ёмы будуць нарошчвацца з года ў год. Гаворка ідзе пра аб'ёмы сёлета — да 1 млн т нафты. Гэта будзе вызначацца кожны месяц зыходзячы з эканамічных, лагістычных складнікаў і г. д. Але гэта будзе на пастаяннай аснове», — адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Як паведамлялася, Socar адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка. Аб'ём пастаўкі нафты складзе каля 85 тыс. тон. Прыкладна 20 сакавіка плануецца адгрузіць другі танкер з грузінскага порта Супса таксама аб'ёмам каля 85 тыс. тон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула