БЕЛ Ł РУС

Рабочы загінуў з-за аварыі ў шахце «Беларуськалія»

4.03.2020 / 20:07

Nashaniva.com

Кіроўца падземнай машыны атрымаў траўмы ў шахце «Беларуськалія» і пазней памёр у бальніцы, паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падземная машына для перавозкі пасажыраў сутыкнулася з цэлікам горнай выпрацоўкі. У выніку пацярпелі працаўнікі прадпрыемства, якія знаходзіліся ў транспартным сродку.

«Восем работнікаў былі дастаўлены ў бальніцу. Вадзіцель аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памёр ва ўстанове аховы здароўя. З мэтай агляду месца здарэння, фіксацыі следавой карціны, збору матэрыялу ў шахту на глыбіню больш за 600 м спусцілася следча-аператыўная група», — праінфармавалі ў СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула