БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Італіі перавысіла сотню. Урад закрывае ўсе школы і ВНУ на два тыдні

4.03.2020 / 22:34

Nashaniva.com

Колькасць памерлых ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, у Італіі павялічылася да 107 чалавек, перадае ANSA.

За апошнія суткі зарэгістравалі 28 новых смерцяў. Колькасць заражаных павялічылася да 2 706, уключаючы 443 новыя выпадкі заражэння.

Ад каранавіруса ў Італіі вылечыліся 276 чалавек.

Урад Італіі прыняў рашэнне закрыць на два тыдні ўсе школы і ўніверсітэты краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула