БЕЛ Ł РУС

Берлусконі кінуў палюбоўніцу, якая на 49 гадоў маладзейшая за яго. Знайшоў яшчэ маладзейшую

5.03.2020 / 20:25

Nashaniva.com

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі разышоўся са сваёй сяброўкай пасля 12 гадоў адносін, піша Guardian.

83-гадовы мільярдэр і 34-гадовая Франчэска Паскаль «застануцца сябрамі», гаворыцца ў заяве партыі Берлусконі.

Паскаль, падобна, не чакала такога развіцця падзей, бо заявіла, што яе гэтая заява здзівіла.

Паведамляецца, што двойчы разведзены медыя-магнат цяпер сустракаецца з 30-гадовай Мартай Фаскіна, членам парламента ад яго партыі.

У 2013 годзе Берлусконі прысудзілі да сямі гадоў турэмнага зняволення за аплату сэксу з 17-гадовай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула