БЕЛ Ł РУС

Сігнал з Брусэлю перад 25 Сакавіка: Фэрэра‑Вальднэр даслала ліст Сурвіле

20.03.2009 / 14:41

Еўракамісарка запэўніла старшыню Рады БНР, што яна «асабіста сочыць за падзеямі ў Беларусі і будзе працаваць над далейшымі крокамі ў кірунку дэмакратызацыі».

Эўракамісар Бэніта Фэрэра‑Вальднэр даслала ліст старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.

Ліст быў дасланы ў адказ на зварот Івонкі Сурвілы у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў апазыцыі ў Беларусі, у прыватнасьці, гвалтоўным прызывам у войска некаторых моладзевых актывістаў.

У сваім лісьце Ферера‑Вальднэр сказала, што гэтыя падзеі, як і часовае пазбаўленьне волі за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, яе «вельмі турбуюць».

Яна піша, што пад час спатканьня са спадаром Мартынавым ў Брусэлі 27 студзеня Эўразьвяз прызнаў пэўныя пазытыўныя крокі, прынятыя беларускімі ўладамі пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2008 году. Адначасна Фэрэра‑Вальднэр выказала спадзяваньне, што «Беларусь зробіць больш пераканаўчыя захады», і ўлада «устрымаецца ад затрыманьняў людзей за ўдзел у несанкцыянаваных сходах».

Эўракамісар запэўніла старшыню Рады БНР, што яна «асабіста сочыць за падзеямі ў Беларусі і будзе працаваць над далейшымі крокамі ў кірунку дэмакратызацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула