БЕЛ Ł РУС

Пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны

11.03.2020 / 10:15

Nashaniva.com

Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале. 

У Клецку будзе разгорнуты штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфармаваны батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабістаму складу трэба будзе адпрацаваць пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, а таксама трэба будзе вырашаць іншыя раптоўныя задачы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула