БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя затрымала мацёрую 67-гадовую рэцыдывістку бабу Зіну. Яна гастралюе выключна па цэрквах

11.03.2020 / 14:8

Nashaniva.com

Днямі аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 67-гадовую жыхарку Мінскай вобласці. У Кафедральным саборы з сумак прыхаджан яна здолела непрыкметна выцягнуць два кашалькі. Выкрыць зладзейку дапамаглі ўстаноўленыя ў храме камеры відэаназірання, паведамляе сталічная міліцыя.

На запісах сышчыкі адразу пазналі даўно знаёмую ім пенсіянерку Зінаіду, якая да гэтага гастралявала па ўсёй краіне і зарабляла крадзяжамі выключна ў цэрквах, пакуль, нарэшце, не трапілася ў рукі правасуддзя.

Цікава тое, што прайшло ўсяго толькі тры дні, як яна выйшла на волю з месцаў зняволення. Біяграфію пенсіянеркі ўжо ўпрыгожваюць больш за дзясятак судзімасцяў за маёмасныя злачынствы. Напэўна, і ў гэты раз яна адправіцца адбываць пакаранне за высокі плот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула