БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына ў першы ж працоўны дзень скрала грошы з касы

11.03.2020 / 21:51

Nashaniva.com

22-гадовая гамяльчанка ўладкавалася на працу ў мінскую ўстанову харчавання. Але ў першы ж працоўны дзень дзяўчына-стажор скрала больш за 440 рублёў, паведамляе міліцыя.

На камерах відэаназірання відаць, як пры адсутнасці дырэктара дзяўчына адчыніла касу, узяла грошы і знікла. Як пазней расказала гамяльчанка, грошы яна планавала патраціць на лазерную карэкцыю зроку бабулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула