БЕЛ Ł РУС

НБА спыняе сезон з-за каранавіруса: заразіліся два гульцы «Юты»

12.03.2020 / 08:49

Nashaniva.com

Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя абвясціла, што сезон будзе прыпынены пасля сённяшніх матчаў.

«Адзін з гульцоў «Юты» здаў станоўчы тэст на каранавірусную інфекцыю, таму сённяшняя гульня «Джаз» супраць «Аклахомы» не адбудзецца. Перапынак у рэгулярным чэмпіянаце будзе выкарыстаны для вызначэння далейшых крокаў», — гаворыцца ў заяве.

Каранавірус знайшлі ў Рудзі Габера. Пазней станоўчы тэст здаў Эмануэль Мудзіэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула