Пажарныя тушылі пажар у школе на вуліцы Слабадской у Мінску
Фота МНС
Мінскія ратавальнікі тушылі пажар у школе №215 на вуліцы Слабадской. З будынка была арганізавана эвакуацыя вучняў і настаўнікаў, паведамляе МНС.
Высветлілася, што загарэліся рэчы ў падсобцы. Адміністрацыя школы на вуліцу вывела 900 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Адна з версий — кароткае замыканне.