У БДУ праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы і апрацоўка «кантактаў другога ўзроўню»
Група студэнтаў, так званыя «кантакты другога ўзроўню», шпіталізавана ў шпіталь ветэранаў для наступнага тэставання на COVID19. Хворых сярод студэнтаў няма. Універсітэт працуе ў звычайным рэжыме, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Міністэрства аховы здароўя зазначае, што мае права паведамляць толькі пра агульную колькасць пацверджаных выпадкаў. Інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць пацыента, не можа быць прадстаўлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона «Аб ахове здароўя».
Як паведаміў тэлеграм-канале «Отчіслено», учора на факультэце міжнародных адносін 2 курса спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» бралі мазкі проста ва ўніверсітэце.
Адзін са студэнтаў быў шпіталізаваны ў інфекцыйную бальніцу з тэмпературай.
Пасля ўзяцця мазкоў дэкан адпусціў астатніх дадому.