БЕЛ Ł РУС

Адвакат заразіў каранавірусам 50 чалавек у Нью-Ёрку

12.03.2020 / 14:32

Nashaniva.com

NY Post

Адвакат з прыгарада Нью-Ёрка з каранавірусам заразіў 50 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

Вядома, што 50-гадовы мужчына, які працуе каля цэнтральнага вакзала ў Нью-Ёрку, стаў першым захварэлым на каранавірус у горадзе. Ён мае іншае рэспіраторнае захворванне, што зрабіла яго больш уразлівым для інфекцыі.

Праз два дні пасля выяўлення хваробы ў адваката, каранавірус быў пацверджаны ў яго сям'і — у сына, жонкі, дачкі, а таксама ў суседа, які адвозіў яго.

Яшчэ праз дзень, 5 сакавіка, каранавірус знайшлі ў васьмі іншых чалавек, якія кантактавалі з мужчынам, 6 сакавіка — у членаў яўрэйскай абшчыны, у якой ён быў, двух яго сяброў і персаналу ў бары.

7 сакавіка каранавірус пацвердзіўся ўжо ў 23 іншых людзей, якія жылі недалёка ад адваката, яшчэ 12 выпадкаў зафіксавалі 8 сакавіка.

Усяго да 10 сакавіка ў Нью-Ёрку было выяўлена 108 выпадкаў каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула