БЕЛ Ł РУС

Надзвычайная сітуацыя ў літоўскім футболе

22.03.2009 / 14:53

Nashaniva.com

Ад удзелу у футбольным чэмпіянаце вышэйшай лігі адмовілася тры з васьмі клубаў.

Ад удзелу у футбольным чэмпіянаце вышэйшай лігі адмовілася тры з васьмі клубаў.

Віцэ-чэмпіён Літвы «Каунас» (ягоны прэзідэнт – бізнесовец Уладзімір Раманаў, які ўтрымлівае і беларускі МТЗ-РІПА) і шостая каманда па выніках мінулага чэмпіянату «Атлантас» (Клайпеда) у выніку рознагалоссяў з Футбольнай федэрацыяй Літвы прынялі рашэнне пакінуць вышэйшую лігу.

Крыху раней заявіў пра жаданне з фінансавых прычын гуляць у першай лізе і віленскі «Жальгірыс» (бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1987).

Цяпер у вышэйшым дывізіёне засталіся пяць клубаў (у чэмпіянаце Літвы гуляе восем клубаў),
і сітуацыя вельмі няпростая. Канчатковае рашэнне будзе прынята на выканкаме федэрацыі 27 сакавіка.

Чэмпіянат Літвы стартуе 5 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула