БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Газэль» урэзалася ў маршрутку: траўмы атрымалі два чалавекі

12.03.2020 / 16:32

Nashaniva.com

Кіроўца маршруткі спыніўся на прыпынку ў раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Валгаградскай для высадкі/пасадкі пасажыраў, паведамляе ДАІ.

У гэты час кіроўца аўтамабіля «Газэль», які рухаўся ў першай паласе для руху, урэзаўся ў маршрутку.

У выніку ДТЗ двум пасажырам маршруткі спатрэбілася медыцынская дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула