БЕЛ Ł РУС

Галоўны навуковы дарадца брытанскага ўрада: Рэальная колькасць хворых можа быць у дзясяткі разоў большая

12.03.2020 / 21:46

Nashaniva.com

Рэальная колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 у Вялікабрытаніі можа складаць ад 5000 да 10 000 чалавек, заявіў галоўны навуковы дарадца брытанскага ўрада Патрык Валанс, піша The Independent. У той жа час колькасць пацверджаных выпадкаў цяпер складае 590.

«Цяпер мы знаходзімся на шляху развіцця, які выглядае так, як быццам ён прыкладна на чатыры тыдні адстае ад Італіі і некаторых іншых краін Еўропы», — сказаў ён.

Па словах Валанса, вельмі верагодна, што цяпер у Брытаніі інфікавана ад 5000 да 10 000 чалавек.

З моманту ўспышкі ў Брытаніі памерлі 10 пацыентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула