БЕЛ Ł РУС

Арцём Шрайбман расказаў, якія дзяўчаты яму падабаюцца

15.03.2020 / 10:47

Nashaniva.com

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман распавёў у праграме «Ток» з Настассяй Роўдай, чаму ні першая, ні другая яго жонка не ўзялі яго прозвішча.

— Ты ажаніўся са сваёй другой жонкай Вікай Луд. Чаму ты жэнішся ў наш час, калі можна не жаніцца (гэта без наездаў, я толькі за)? Чаму для цябе гэта важна?

— Я ніколі не бачыў гэтаму перашкодаў, у мяне ніколі не было страху перад шлюбам, у мяне не было адчування, што я павінен зрабіць гэта толькі пасля 30 год. Можа быць, заклалася, што мае бацькі рана ажаніліся: я ў мамы нарадзіўся ў 20 год, напрыклад.

З першай жонкай мы даволі доўга былі ў адносінах — гэта быў лагічны крок. З Вікай мы нядоўга былі ў адносінах на момант шлюбу, менш за год. Але я разумеў, што з гэтым чалавекам стасункі будуць вельмі доўгімі, — я гэта бачыў, адчуваў, таму не бачыў сэнсу цягнуць. Тым больш тады я з’язджаў на вучобу ў Англію, па паперах лягчэй было аформіць адносіны, чым даказваць па фатаграфіях, рахунках з рэстарана ці яшчэ неяк, што вы ў стасунках. Я разумеў, што мы ўсё роўна да гэтага прыйдзем.

— Чаму ні першая, ні другая жонкі не ўзялі тваё прозвішча?

— Трэба ў іх спытаць.

Мой тып дзяўчат, жанчын — самастойныя, моцныя, упэўненыя ў сабе, амбіцыйныя. Такія жанчыны проста радзей схільныя браць прозвішча мужа. Мабыць, таму. Мяне проста цягне да моцных жанчын, хутчэй, чым да слабых.

Гэта ніколі не было маёй просьбай — «вазьмі маё прозвішча што б там ні было» — гэта ніколі не было пытаннем спрэчак, абмеркаванняў. Так захацелі.

Выпуск цалкам:

«Ток» з Сяргеем Чалым
«Ток» з Віктарам Бабарыкам
«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула