БЕЛ Ł РУС

БПС-Сбербанк пяройдзе на новы працэсінг пластыкавых картак

13.03.2020 / 15:18

Nashaniva.com

БПС-Сбербанк пяройдзе ў пачатку красавіка на ўласны працэсінг банкаўскіх картак. Новы высокатэхналагічны цэнтр дазволіць хутчэй укараняць і запускаць перадавыя тэхналогіі і сэрвісы.

Сучасны цэнтр апрацоўкі даных адкрые новыя магчымасці і кампетэнцыі: плануецца скараціць час і павысіць якасць абслугоўвання кліентаў. Пераход будзе «бясшвоўным» і не запатрабуе якіх-небудзь дзеянняў ад уладальнікаў картак.

«Новы працэсінг дазволіць умацаваць тэхналагічнае лідарства банка. Уладальнікі картак адчуюць перамены ў хуткасці абслугоўвання, якасці і разнастайнасці сэрвісаў, з'яўленні новых тэхналогій і г. д. Што важна, сам пераход пройдзе ў мяккім рэжыме: кліентам нічога не трэба будзе рабіць — толькі пачакаць, пакуль даныя з аднаго працэсінгу будуць перанесены на іншы», — падкрэслілі ў БПС-Сбербанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула